Прастора — нетворкінг для квір-беларусаў, якія жывуць у Польшчы. Мерапрыемства праходзіць у Варшаве на закрытай прыватнай тэрыторыі; адрас даслаюць толькі зарэгістраваным удзельнікам. Дата: 16 жніўня, 15:00. У праграме: хуткія знаёмствы (Speed-фрэндынг), квір-квіз пра квір-кулятуру, гісторыю, правы, мемы і паўсядзённасць; BBQ і закускі з шашлыкам і вегетарыянскімі варыянтамі; прысутнасць прафесійнага псіхолага, да якога можна будзе звярнуцца ў бяспечнай прасторы. Для каго: для квір беларусаў, якія жывуць у Польшчы. Пра бяспеку: мерапрыемства праводзіцца ў Варшаве на закрытой прыватнай тэрыторыі, адрас будуць дасланы толькі зарэгістраваным удзельнікам; мы паважаем ананімнасць і падтрымліваем спакойную, прыязную атмасферу. Кампенсацыя дарогі і пражывання: калі ты жывеш не ў Варшаве, але вельмі хочаш трапіць на івэнт — мы можам пакрыць выдаткі на праезд (квіткі) і аплаціць пражыванне ў хостэле ў 2–3-асабовых пакоях. Пазнач у форме рэгістрацыі, што табе патрэбна дапамога, — мы звяжамся з табой асобна. Удзел бясплатны, але рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/uYXKmek8tKcFV6eT8